Універсітэт імя Ніла Гілевіча | Адукацыя | Беларусь

 Місія ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча

 

Мэтай дзейнасці ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з’яўляецца прадастаўленне беларускай моладзі магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на беларускай мове, а таксама забеспячэнне кадравага і навуковага патэнцыялу інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на аснове спалучэння нацыянальных традыцый беларускага народа і перадавога міжнароднага вопыту.

 Задачамі ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з’яўляюцца:

  • Падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў: бакалаўраў, магістраў і дактароў (кандыдатаў) навук.

  • Задавальненне патрэб асобы ў інтэлектуальным, культурным, фізічным і маральным развіцці ў працэсе атрымання універсітэцкага адукацыі на аснове адзінства адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў.

  • Падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў: бакалаўраў, магістраў і дактароў (кандыдатаў) навук.

  • Выхаванне навучэнцаў у духу патрыятызму, грамадзянскасці, гуманізму, павагі ідэалаў і традыцый беларускага народу, правоў іншых народаў на карысць чалавека і грамадства.

  • Забеспячэнне канстытуцыйных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

  • Iнтэграцыя ў еўрапейскую і сусветную адукацыйную прастору шляхам развіцця інтэрнацыяналізацыі і акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.

 

 Акадэмічны профіль Універсітэта імя Ніла Гілевіча

 

Кожны ўніверсітэт адыгрывае шэраг істотных роляў у грамадстве. Часцей за ўсё сярод іх згадваюць прадстаўленне якаснай адукацыі, падрыхтоўку кваліфікаванай сацыяльнай і палітычнай эліты, нацыянальных і рэгіянальных лідараў, ці ролю ўніверсітэтаў у якасці пляцоўкі для абмеркавання выклікаў, якія стаяць перад грамадствам, пашырэння інавацыйных ідэй ды праектаў. чытаць далей >                   

 

усе навіны >                 

Нацыянальны ўніверсітэт — адзін з падмуркаў існавання незалежнай Беларусі

 

Першы ўніверсітэт на нашых землях з’явіўся ў XVI ст. у Вільні, дзякуючы Стэфану Баторыю і ордэну езуітаў. І не дзіўна: стварэнне ў Еўропе і за яе межамі цэлай адукацыйнай сістэмы езуіцкіх калегіумаў і акадэмій, у якіх можна было атрымаць на той час якасную адукацыю, было палітыкай ордэна. А другі ўніверсітэт на тэрыторыі Беларусі быў створаны ў Полацку ў выглядзе езуіцкай акадэміі, як гэта было і ў Вільні.

Але гэтыя навучальныя ўстановы не былі нацыянальнымі, яны не рыхтавалі беларускіх патрыётаў, а гадавалі адэптаў каталіцкай царквы. Таму ў аснове адукацыі была латынь. У XVIІІ ст. еўрапейская адукацыя пад уплывам ідэй Асветніцтва і Рэфармацыі паступова становіцца свецкай і нацыянальнай. Выкладанне большасці прадметаў вядзецца ўжо на мясцовых мовах. У Віленскім універсітэце пераважнай мовай навучання становіцца польская. У ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі, якая тады знаходзілася цалкам у складзе Расійскай імперыі, мова навучання з польскай паступова стала рускай, а беларуская фактычна трапіла пад забарону ажно да 1905 г.     чытць далей >

Вялікі Дзякуй!

У траўні 2019г. завяршыўся навучальны год падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспяхова скончылі больш за 120 чалавек. Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі. З лістапада 2018г. пачалі працаваць дзве групы для дарослых, якія хацелі палепшыць свае веды па ангельскай і польскай мовах. Са снежня 2019г. працавала група па вывучэнні гісторыі Беларусі.

 

У сувязі з гэтым хочам выказаць вялікую падзяку нашым мецэнатам, партнерам, донарам і ў прыватнасці ахвярадаўцам: Кавалюку А. М., Паўловічу А. Ю, Журоку С. В., якія  падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП.

 

У чэрвені – ліпені 2019 г.  Рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае шчырую падзяку сп.сп. Мотуз С.О., Алене Мікульскай, Андрэю Церашкову, Алесю Рыбачонку, Анатолю Каралькову за ахвяраванні пералічаныя на рахунак універсітэта Дзякуючы такім патрыётам як Вы ў Беларусі нарэшце паўстане універсітэцкая адукацыя па-беларуску!​

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку сп. Мотуз Сяргею з Менска і сп. Жыдалю Дзянісу, якія ў кастрычніку 2019 г. даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса і памяшкання для правядзення заняткаў універсітэта, а таксама на закуп абсталявання і падручнікаў для будучых студэнтаў.

 

Усе жадаючыя дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы.         

 

Пасля летніх канікул курсы аднавілі сваю дзейнасць у новым школьным 2019/20 годзе. Запісацца на курсы можна тут.      

 
Алег Трусаў

В. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук.

Уладзімір Колас

В. а. першага прарэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Кінарэжысёр, заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэя, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, старшыня Беларускага камітэта United World Colleges.

Павел Церашковіч

В. а. прарэктара па навучальнай дзейнасці Універсітэта імя Ніла Гілевіча. 2001 - 2008 заснавальнік і кіраўнік кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. 2009 - 2012 Старшыня сената ЕГУ. Эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі. 

Больш за 100 кандыдатаў

 

прафесараў, дактараў і кандыдатаў навук і акадэмікаў з Беларусі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, ЗША і іншых краін ужо падалі заяўкі на выкладанне ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча. Сярод іх:                

 

Радзім  Гарэцкі

Беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)

Ірына Дубянецкая

Беларуская філёзаф і тэоляг. Доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі (2005). Выкладоўца ў Беларускім калегіюме і Лятучым унівэрсытэце.

Андрэй Лаўрухін

Беларускі філосаф, выкладчык, аналітык. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Дэпартамента сацыялогіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі» (Санкт-Пецярбург).

 

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг