Артыкулы | УНГ

Артыкулы

Нацыянальны ўніверсітэт — адзін з падмуркаў існавання незалежнай Беларусі

 

Першы ўніверсітэт на нашых землях з’явіўся ў XVI ст. у Вільні, дзякуючы Стэфану Баторыю і ордэну езуітаў. І не дзіўна: стварэнне ў Еўропе і за яе межамі цэлай адукацыйнай сістэмы езуіцкіх калегіумаў і акадэмій, у якіх можна было атрымаць на той час якасную адукацыю, было палітыкай ордэна. А другі ўніверсітэт на тэрыторыі Беларусі быў створаны ў Полацку ў выглядзе езуіцкай акадэміі, як гэта было і ў Вільні.

Але гэтыя навучальныя ўстановы не былі нацыянальнымі, яны не рыхтавалі беларускіх патрыётаў, а гадавалі адэптаў каталіцкай царквы. Таму ў аснове адукацыі была латынь. У XVIІІ ст. еўрапейская адукацыя пад уплывам ідэй Асветніцтва і Рэфармацыі паступова становіцца свецкай і нацыянальнай. Выкладанне большасці прадметаў вядзецца ўжо на мясцовых мовах. У Віленскім універсітэце пераважнай мовай навучання становіцца польская. У ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі, якая тады знаходзілася цалкам у складзе Расійскай імперыі, мова навучання з польскай паступова стала рускай, а беларуская фактычна трапіла пад забарону ажно да 1905 г.     чытць далей >

 
Дацкая сістэма вышэйшай адукацыі

Разглядайце гэты тэкст як кароткую справаздачу аб знаёмстве з сістэмай вышэйшай адукацыі ў Даніі, піша заснавальнік і шматгадовы загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэту БДУ (2001—2008), былы прафесар і старшыня сената ЕГУ, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч. Таксама гэта спойлер дакументальнай стужкі, знятай Уладзімірам і Вольгай Колас, якая з’явіцца на нашым сайце напрыканцы мая 2019г. Дэлегацыя Універсітэта імя Ніла ГІлевіча правяла ў Даніі тыдзень. Адбыщся шэраг сустрэч ва ўніверсітэтах, Нацыянальнай школе кіно, Установе нефармальнай вышэйшай адукацыі "Народным універсітэце", тыповым студэнцкім інтэрнаце, Асацыяцыі дацкіх універсітэтаў, Міністэрстве адукацыі і Дацкім парламенце — Фолькецінгу. чытць далей >

Урокі Фінляндыі

Калі гаворка заходзіць пра рэформы, заўсёды хочацца знайсці прыклад таго, што з гэтага можа атрымацца. Не абстрактны, а канкрэтны, у выглядзе пэўнай краіны, поспехі якой было б складана прыпісаць наяўнасці незвычайных прыродных рэсурсаў, спрыяльнага клімату, нейкай асаблівай «ментальнасці», «геапалітыцы» і чаму-небудзь яшчэ.

 

Фінляндыя ў гэтых адносінах для нас прыклад больш чым прыдатны. Рэсурсаў, апрача лесу, па сутнасці, няма. Клімат падобны, калі не горшы. Размяшчэнне ў адносінах да гістарычных цэнтраў цывілізацыі— перыферыйнае. У схільнасці да злоўжывання спіртазмяшчальнымі прадуктамі фіны, відавочна, не саступяць беларусам. Дадамо да гэтага працягласць межаў з агульным усходнім суседам, залежнасць ад яго рынку і паставак энергарэсурсаў. 

Пры ўсім гэтым ВУП на душу насельніцтва ў намінальным вылічэнні ў Фінляндыі перавышае паказчыкі, скажам, у Нямеччыне ці Францыі. Увесь фінскі ВУП у 4 разы большы за беларускі, а насельніцтва— усяго 5,5 млн. Гэта значыць, крыху больш за палову нашага. Дадам: хоць фіны, як нацыя, старэюць, але дэпапуляцыі ў іх не назіраецца — прырост насельніцтва не вялікі, але стабільны. чытць далей >

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг