Хачу вучыцца ва Універсітэце iмя Нiла Гiлевiча
Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачынае набор на падрыхтоўчыя курсы. Запрашаюцца вучні 8-11 класаў якія жадаюць падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, а таксама людзі сталага ўзросту і ўсе, хто хоча ўдасканаліць свае веды па наступных прадметах:
- беларуская мова
- англійская мова
- нямецкая мова
- польская мова
- матэматыка
- фізіка
- хімія
- біялогія
- гісторыя Беларусі
Выкладанне вядзецца па-беларуску!
Заняткі праводзяцца па адрасе: вул. Румянцава, 13 (ст м “Плошча Перамогі”) у сядзібе “Таварыства беларускай мовы”, адзін раз на тыдзень па панядзелках, суботах ці нядзелях.
Працягласць занятка – 80 хвілін, працягласць курса - 36 гадзін, кошт – 150 рублёў.
Каб трапіць на курс, неабходна даслаць заяву і копію квітанцыі аб аплаце на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com з пазнакай “Заяўка на курсы”, ці запоўніць змешчаную ніжэй форму. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X (ААТ «Белінвестбанк») УНП 193050167 з пазнакай “Плата за курсы”.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай: +375296383359