Навіны | Летняя "Гістарычная школа" | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Прэзентацыя новага цыкла праграм Універсітэта імя Ніла Гілевіча прысвечаных азнакамленню з сучаснымі тэндэнцыямі сусветнай універсітэцкай адукацыі.

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць на прэзентацыю відэарэпертажаў “Універсітэты свету” пра адукацыйную сістэму Даніі.
Прэзентацыя адбудзецца ў аўторак, 29 кастрычніка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна з двара). Пачатак а 18:00.
У цыкле праграм распавядзецца аб Капенгагенскім універсітэце – найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Еўропы, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, аб умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.
З беларускага боку праграму прадставяць:
Уладзімір Колас – першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, кінарэжысёр, заснавальнік і дырэктар Беларускага Гуманітарнага Ліцэя, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы.
Павел Церашковіч - прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.
З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:
Карстэн Фледэліус - старшыня Хельсінскага камітэту Даніі, прафесар кафедры Кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.
Карл Эрык Фаверскаў – каардынатар Хельсінскага камітэту Даніі, прафесар Дацкага тэхнічкага ўніверсітэта, даследчык, журналіст.
Падчас сустрэчы будзе таксама прадстаўлена новае выданне падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча – “Уводзіны ў філасофію”.
Акрамя Мінска, прэзентацыі адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі. Графік прэзентацый з’явіцца на нашым сайце неўзабаве.

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг