Навіны | Летняя "Гістарычная школа" | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Атрыманне ліцэнзіі

2 ліпеня адбылося пасяджэнне рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча, на якім былі падведзеныя вынікі працы па падрыхтоўцы пакету дакументаў  для атрымання ліцэнзіі на права выкладання па 4-х накірунках: “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”, “Літаратурная праца”(журналістыка і мастацкі пераклад), Культуралогія (паланістыка і польская мова, германістыка і нямецкая мова), Прыкладная інфарматыка (вэб-праграмаванне і камп'ютарны дызайн).

 

У пакет дакументаў уваходзяць вучэбныя планы па кожнай са спецыяльнасцяў, вучэбна-метадычныя планы па кожнаму профілю адукацыі, звесткі аб забеспячэнні кожнага накірунку выкладчыцкімі кадрамі адпаведнай кваліфікацыі, звесткі аб укамплектаванасці ўніверсітэцкай бібліятэкі належнай колькасцю вучэбных выданняў, дамова аб намерах з арэндадаўцам памяшкання, якое адпавядае патрэбам навучальнага працэсу, ды іншыя дакументы.

За перыяд, які прайшоў ад моманту рэгістрацыі, пачалі працу кафедры Тэорыі і гісторыі культуры,  Літаратурнай работы і журналістыкі,  Мовазнаўства, Інфармацыйных тэхналогій, адкрыліся  Падрыхтоўчыя курсы, было арганізавана 20 прэзентацый універсітэта ў Мінску і ва ўсіх абласцях Беларусі, праведзеныя сацыялагічныя апытанні і маркетынгавыя даследаванні па выяўленні ўзроўню запатрабаванасці прафесій, па якіх плануецца адкрыць навучанне, падрыхтавана 19 вучэбна-метадычных комплексаў па тых дысцыплінах, якія будуць выкладацца ва ўніверсітэце і па якіх пакуль не існуе падручнікаў, створаныя сайт універсітэта і ягоная эмблема, адкрытыя рахункі для сбору сродкаў на дзейнасць універсітэта, наладжаныя кантакты з універсітэтамі Польшчы, Германіі, Даніі.

17 і 19 ліпеня 2019 г. дакументы на атрыманне ліцэнзіі былі перададзеныя на разгляд у адпаведныя Вучэбна-метадычныя аб’яднанні Міністэрства адукацыі.

 

У кастрычніку 2019 г. адновяць працу падрыхтоўчыя курсы ўніверсітэта.

 

Набор на першы курс Універсітэта імя Ніла Гілевіча плануецца правесці ў 2020 годзе.

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг