Міжнародная канферэнцыя “Нацыянальны ўніверсітэт у 21-м стагоддзі: місія і выклікі”
25—26 лістапада 2017 года ў Мінску ў гатэлі “Crowne Plaza” (вул. Кірава, 13) прайшла Міжнародная канферэнцыя “Нацыянальны ўніверсітэт у 21-м стагоддзі: місія і выклікі”. Ладзілі канферэнцыю Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Аргкамітэт Універсітэта iмя Нiла Гiлевiча.
Для абмеркавання былі прапанаваныя наступныя тэмы:
-
Місія нацыянальнага ўніверсітэта ў 21-м стагоддзі: case Беларусі.
-
Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы, Украіны ды іншых краін.
-
Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты.
-
Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі.