Навіны | Сустрэча з Андрэем Дынько | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Сустрэча з Андрэем Дынько на Падрыхтоўчых курсах Універсітэта імя Ніла Гілевіча

 

 

У панядзелак, 1 кастрычніка 2018г., на падрыхтоўчых курсах Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з рэдактарам новага часопіса «Наша гісторыя» Андрэем Дынько (галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва«, адзін з рэдактараў часопіса «Arche«). На сустрэчы будуць прэзентаваныя першыя нумары часопіса «Наша гісторыя», таксама сп. Дынько распавядзе пра тое, як у Беларусі можна стаць чытанымі беларускамоўнымі смі і пра многае іншае ў сферы сваёй дзейнасці. Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг