Навіны | Чарговы крок да заняткаў | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Чарговы крок да пачатку заняткаў

 Кіраўніцтва Універсітэту імя Ніла Гілевіча атрымала станоўчы адказ ад Рады Вучэбна – метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў: “Узгадніць адкрыццё падрыхтоўкі спецыялістаў І ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія (па накірунках), накірунку спецыяльнасці 1-21 04 01-01 Культуралогія (фундаментальная), спецыялізацыях 1-21 04 01-01 -05 Германістыка і нямецкая мова, 1-21 04 01-01 – 10 Паланістыка і польская мова ў прыватнай установе адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча”.

 

Такім чынам, зроблены яшчэ адзін вельмі важкі крок да пастаўленай мэты – пачатку заняткаў у першым у гісторыі і ў свеце унівесітэце з беларускай мовай навучання з 1 версаня 2020г. Рабочая назва, якая нададзеная накірунку ва ўніверсітэце – “Рэгіяналістыка”. На ангельскую мову гэта перакладаецца як “Regional Studies”. Спецыялісты ў гэтай галіне дасканала вывучаюць не толькі мову, гісторыю і культуру, але і эканоміку, дэмаграфію, геаграфію, палітычную сітуацыю і шматлікія іншыя асаблівасці краіны. Такія спецыялісты могуць быць запатрабаваныя як у прыватным, так і ў дзяржаўным сектары, яны могуць працаваць у міжнародных дыпламатычных, гандлёвых, даследчых, лагістычных, турыстычных і шматлікіх іншых установах і спрыяць аптымізацыі узаемавыгадных стасункаў з Беларуссю.

 

Рэгіяналістыка – толькі адзін з шасці накірункаў, па якіх плануецца распачаць навучанне. На дадзеным этапе у Вучэбна – метадычныя аб’яднанні Міністэрства адукацыі пададзена яшчэ тры заяўкі на адкрыццё падрыхтоўкі спецыялістаў І ступені вышэйшай адукацыі: Літработа (журналістыка і мастацкі пераклад), Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм), Прыкладная інфарматыка (вэб-праграмаванне і камп'ютарны дызайн).

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг