Навіны | Візыт у Гомель | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ у Гомелі

 

 

У суботу, 3 лістапада 2018г., кіраўніцтва ТБМ і рэктарат універсітэта зладзілі паездку ў Гомель. У ёй бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім, ганаровы старшыня, в. а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай дзейнасці Павел Церашковіч, кіраўнічка справамі ТБМ Юлія Бажок, а таксама загадчык па гаспадарчай частцы Яўген Кажарскі. Мэтаў было некалькі: — наведаць Цэнтр беларускай мовы; — прэзентаваць Універсітэт імя Ніла Гілевіча. Падчас сустрэчы ў цэнтры беларускай мовы, дзе ажыццяўляе сваю дзейнасць Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ, удзельнікі распавялі пра імпрэзы, якія ладзіць ТБМ Гомеля. Яны таксама задавалі пытанні пра спецыяльнасці, пра фінансаванне Універсітэта імя Ніла Гілевіча, выказалі некалькі прапаноў і пажаданняў.

© 2019 Універсітэт імя Ніла Гілевіча

  • YouTube - Белый круг
  • Белый Facebook Icon
  • Instagram - Белый круг