Кіраўніцтва ўніверсітэта пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўстановы
У панядзелак, 15 кастрычніка 2018г., рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабываў у Полацку па просьбе грамадскасці, зацікаўленай даведацца больш пра планы і дзейнасць універсітэта. Сярод кіраўніцтва быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, адказны за фармаванне бібліятэкі Лявон Баршчэўскі і адказны за гаспадарчую частку Яўген Кажарскі. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек, якія не толькі слухалі, але і задавалі пытанні, дзяліліся сваімі думкамі і парадамі.