Алег Трусаў - в. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча.
Археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадзкі дзеяч, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У 1990—1996 гады — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1990 па 1995 гады — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны.
Уладзімір Колас - в. а. першага прарэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча.
Кінарэжысёр, заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэя, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы, старшыня Беларускага камітэта United World Colleges.
Павел Церашковіч - в. а. прарэктара па навучальнай дзейнасці.
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.
Праходзіў стажыроўку ў Пітсбургскім (1996) і Оксфардскім універсітэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцый у Хельсінкскім універсітэце, у перыяд з 1999 па 2004 год — у Люблінскім універсітэце ім. Марыі Складоўской-Кюры. Заснавальнік кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Узначальваў кафедру з часу яе стварэння 30 чэрвеня 2001 года да сакавіка 2008 года.
З 2008 года па студзень 2014 года выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з’яўляўся (з 2 мая 2009 года) старшынёй сената ЕГУ склікання 2009—2012 гадоў. У цяперашні час з'яўляецца членам Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.
Аўтар звыш 100 навуковых прац, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў».
Хачу працаваць
ва Універсітэце iмя Нiла Гiлевiча
Больш за 100 кандыдатаў
Больш за 100 прафесараў і акадэмікаў, доктараў і кандыдатаў навук з Беларусі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, ЗША і іншых краін ужо падалі заяўкі на выкладанне ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча. Сярод іх:
Радзім Гарэцкі -
беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)
Ірына Дубянецкая - беларускі філёзаф і тэолаг. Доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі (2005).
Валянцін Голубеў - беларускі гісторык, палітычны дзеяч. Доктар гістарычных навук, прафесар. Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аляксандар Краўцэвіч - беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Ф.Багушэвіча 2013.
Андрэй Лаўрухін - філосаф, выкладчык, аналітык. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Дэпартамента сацыялогіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі» (Санкт-Пецярбург).
Лілія Плыгаўка - філолаг, выкладоўца Віленскага педагагічнага ўніверсітэта.
Захар Шыбека - беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, на дадзены момант працуе ў Іерусаліме.